Моцна ўелася гэтае права ў панскі розум, бо нават у цяперашні час польскія паны абзываюць селян „быдлам“.
Польскія паны прыехаўшы і ўзмацаваўшыся на Беларусі пачалі выхваляцца сваей польскай нацыанальнасьцяй, сваей польскай мовай і польскай адукацыяй, а побач з гэтых высьмевалі ўсё беларускае — і нацыю і мову і звычаі. Ўрэшце дайшлі да таго, што, ўсіх хто гутарыў па-беларуску залічалі да „хлопаў“ да „быдла“, а на беларускіх селян глядзелі як на рабоў сваіх не маючых ні нацыі, ні гісторыі сваей.
Польскія ксяндзы по загаду свайго ўраду вялі так сама шкодную для беларусоў працу. Перахрэшчываючы беларусаў у каталіцкую веру, ксяндзы, гаворучы прамовы да беларусоў на польскай мове, ўвесь час стараліся пераканаць іх, што каталікі павінны і гаварыць па-польску і дзяцей сваіх вучьшь на польскай мове.
Ксяндзы адчынялі польскія школы і ўгаварывалі беларусоў—каталікоў пасылаць дзетак вучыцца ў гэтыя школы.
Польскае духавенства дабілася нават таго, што літоўска-беларускую вышэйшую школу ў Вільні перарабілі на польскую. Ў гэту школу прыймалі беларускіх дзетак на варунках, што яны 12 гадоў будуць вучыцца і жыць пры самой школе. Зрумела, што праз 12 гадоў з беларускіх дзетак рабілі добра адукаваных заўзятых палякаў, якія нават запаміналі сваю беларускую мову, ўстыдаліся яе.
Цэлыя масы людзей выховываліся ў польскім духу.
Добра адукованыя, яны пачыналі беларускі народ цягнуць да польскасьці, да Польшчы,
Так праз каталіцтва праз сваю нацыанальную цэркву і сваіх ксяндзоў, праз сваіх колёнізатараў—паноў і польскія законы, праз сваіх вучыцеляў і поль-