Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ці-ж ня сорам, хлопча, табе маладому?
Ганіць будуць людзі, едучы да дому:
„А ты-ж, маладзенькі,
Піці нядужэнькі!“

— Ой, ня ганьце, людзі, — з гарэлкай ня знаўся, —
Я у сьвет далёкі за шчасьцем пагнаўся,
Ад радзімай маткі
Ды і з беднай хаткі.

Ды па ўсей зямліцы, дзе шыбае вока,
І пад самым небам, доле[1] то-ж глыбока
Быў я, цікаваўся,
Шчасьця прыглядаўся.

Не памеў[2] я шчасьця, ды пазнаў я гора
І крыві разьлевы, сьлёз сірочых мора,
Скрозь а скрозь гарота,
Дзе ні глянь — маркота.

І падумаў зноў я да хаты вярнуцца,
Да раджонай маткі к сэрцу прыгарнуцца,
Рукі цалаваці,
Сьлёзы праліваці.

Каб прыняла сына свайго, валацугу,
Каб прыпяставала, адагнала тугу
Зелейкам паіла,
Раны пагаіла.

От, ня маю сілы, ня трымаюць ногі,
Раптам занядужаў, паў каля дарогі.
Знаць — ні ўбачыць маткі,
Ні дайсьці да хаткі!

|}


Шчасьце Мацея.

(Старадаўная казка).

Жыў сабе ў сяле Мацей,
Меў шасьцёра ён дзяцей,
Сядзеў бедны без работы,
Бо ня меў к таму ахвоты.
Красьці ён высьцерагаўся,
Знаць астрога крат[3] баяўся.
А шасьцёрка дзетак плача,
Трэба хлеба ім аднача.
Вось ад гэтае нядолі,
Каб ня чуці стогнаў болей,
Рушыў раз Мацей ў дарогу,
Проста у рай — к Самому Богу.
Ўздумаў праўды дапытацца,
Што рабіць, за што узяцца?
Брыў ці многа ён, ці мала,
Ў лес густы яго прыгнала.
Поўдня, мусіць, шоў па лесе,
Ды зблудзіўся: нос павесіў,
Сеў пад дрэвам і д’ чакае,
Можа пройдзе хто. Гукае.
Толькі ўчуў ён: нехта едзе;
Лес трашчыць, як ад мядзьведзя,
Конь капытам так грукоча…
Уцячы Мацейка хоча,

  1. Удоле, унізе.
  2. Не надбаў, сустрэў.
  3. Жалезныя пруты ў вокнах турмаў.