Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я прапаў-бы ўгарыне[1]
Хто-б мяне і бачыў!
Раз-у-пораз, раз-у-раз
Ў неба-б біў крыламі…
Гусі, гусі, я да вас,
Я лячу за вамі!
Дзе былі вы? Што было там?
Дзе жылі вы? Над балотам?
Мо’ ля рэчкі? Мо’ ля хаткі ?
Ля сялібы майго таткі?
Мае маткі, майго браткі
Вы ня бачылі часамі?
А сястрыцы? А дзявіцы,
Маей любы,
Вы ня бачылі часамі?
А у шлюбы
Ня зьбіраецца сястрыца?
Не? А люба, чараўніца?..
Ці там ймгліста,
Ці там ясна?
Красна? Міла?
Гусі! Шчасна?..

|}


Nocturno.

Спаткаў сягоньня я сваю Нядолю,
Знайшоў яе у сіненькім ляску,
Брадзіў бяз мэты я, душа гарэла з болю,
І думаў: будзе мне лягчэй у халадку.

Спаткаў, пазнаў яе і, вось, пытаю:
— Скажы ты мне, Нядоленька мая:
Багата[2] жыцьця кніг яшчэ перачытаю?
Калі і на якой чытаньне скончу я?

Скажы, ня крыйся мне, мая камратка[3],
Дзянькі мае маркотныя чаму
Адзін ў адзін ідуць, ва ўсіх адна апратка,
Як думы грэшныя, ці вінныя каму.

Чаму, яшчэ скажы, мая ядына[4],
Люблю зямлю, вялікі жыцьця ток,
Як неба зорачкі, каханьнем моцным сына,
А сам — адлучаны ад дзераўца лісток ?

Яна у вочы люба мне зірнула,
Узлажыла белы ручанькі на мне,
Маўляў сястра мая, да сэрца прыгарнула, —
Часамі так цябе каханка прыгарне.

  1. Угары.
  2. Шмат.
  3. Герм. — сяброўка.
  4. Полён. — адзіная.