Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII

Ідэя хрысьціянскага адзінства ў Беларусі ад пачатку да Берасьцейскай уніі ў 1596 г.

Вітаўт Вялікі й яго роль у справе Царкоўнай Уніі. Кіеўскія мітрапаліты, спрыяючыя ідэі Уніі. Фэррара—Флёрэнцкі Сабор і Беларуская Цэрква. Мітрапаліт Сідар — уніят. Лёс гэтай Уніі ў Беларусі й лёс Сідара. Наступнікі Сідара й справа Уніі. Упадак Візантыі, узвышэньне Масквы й яе варожасьць да Уніі. Упадак Праваслаўя й шуканьне апоры ў злучэньні з Апост. Сталіцай. Сыноды праваслаўных епіскапаў у Беларусі: 1590, 1594 і 1596 г. Перамога Уніі ў Беларусі вялікая, але няпоўная. Унія — канечнасьць для беларускай Цэрквы й нацыі. Унія й польская палітыка.

Палажэньне Беларусі ў беларуска-літоўскім пэрыядзе, бязумоўна, спрыяла жыцьцю яе царкоўнаму агулам і аб’яднаньню яго з Цэрквай Рымскай. У гэтым часе Беларусь, будучы палітычна й культурна як-бы адгароджанай ад раз-