Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ідэі ў абароне правоў адзінкі ў гэтым пра- ве - гэта дух Хрысьціянства. Той-жа Ярошэ- віч кажа, што ў нашых тагочасных законах можна дасьледзіць уплывы законаў старадаў- най Украіны «Рускай Праўды». А дух яе, веда- ма, хрысьціянскі, ды й яна сама паўстала пад уплывам хрысьціянскіх законаў Візантыі. Праўда, гэныя нашы законы былі празначаны выключна для шляхты ад найвышэйшай аж да дробнай, «адплужнай», як кажа Ярошэвіч, а на- род быў вылучаны, народныя масы былі паза правам, яны ўжо былі пад паншчынай, але гэ- та ў гэных законах ня выключае іх добрых хрысьціянскіх старон, што хоць убочна, пасрэд- на магло так-жа мець уплыў дабрадзейны й на іх цяжкі лёс.

Палітычныя уніі рваліся. Іх трэба было ад- наўляць, або прынамсі аб іх прыпамінаць. Най- большай перашкодай у гэтым была Церква, была беларуская ўсходняя хрысьціянская куль- тура. Дзеля гэтага пасьля апошняй уніі палі- тычнай была паднята ідэя уніі рэлігійнай, між іншым мэтай палітычнай праз унію пры- весьці Беларускі народ да лацінства й да по- лёнізацыі.

Настаў заняпад, культура наша пачала хiліцца да ўпадку. Але пасьля заняпаду пачаўся, як увідзім ніжэй, і рэнесанс. Пачаўся-ж ён з гэных самых хрысьціянскіх традыцыяў.