цыянальнасьць. Але сутычнасьць двух вераў — усходняй і заходняй — і збліжэньне Літвы да Польшчы, дзякуючы палітычным здарэньням, зьмяніла гэта ўсё».
Я ўжо ўспомніў, што й ідэі пастаронныя, а нават часам і варожыя Хрысьціянству прыходзілі так-жа ў форме хрысьціянскай, як павевы гуманізму (выдавецкая й друкарская праца Скарыны).
Гэта ёсьць доказам, якое вялікае было значэньне Хрысьціянства й культурнае й грамадзкае, а гэтым самым, які гэты быў магутны сродак беларускай нацыянальнай супольнасьці.
Вялізарнае, бязумоўна, значэньне для гэтага-ж яднаньня беларускай нацыі служыла й сьвецкая культура, пісьменства, асабліва законы. Але й яны ў значнай меры паўсталі пад уплывам хрысьціянскіх ідэяў і часткова гэтыя-ж ідэі праводзячы. Беларускія тагочасныя грамадзяне вось як глядзелі на гэныя свае слаўныя законы, як кажа той-жа Ярошэвіч: «Яны пракананыя былі, што Статут падняў іх народнае значэньне, асвабадзіў іх ад феодальных уціскаў, засланяў ад самаволі судовых уладаў, адсунуў паноў ад неагранічанага валаданьня справядлівасьцяй, абмежыў лішнія працэсавыя аплаты і агранічыў гордасьць усёмагутных магнатаў, зраўняўшы з імі перад правам адплужную шляхту».