жацкай, накінутай усім гэтым народам, назове «Русь» — дзела варагаў-русаў — і на адзінстве хрысьціянскай, усходняга абраду, веры. Гэткае аддзяленьне Беларусі ад паўдня й ад поўначы й палітычнае аб’яднаньне з Літвой мела вялікае значэньне дзеля далейшага вырабленьня й консалідацыі беларускай нацыянальнасьці. У гэтым-жа пэрыядзе, ужо ў XIII—XIV ст., беларуская нацыянальнасьць і беларуская мова злажылася ў нацыянальнасьць суцэльную й самабытную, якая пазьней разьвілася да даволі вялікіх, як на той час, разьмераў. На гэты час прыпадае пэрыяд росквіту беларускай культуры, а ў XVI ст. пэрыяд залатой яе пары.
У 1386 г., як ведама, дзеля палітычных мэтаў наступіла унія Беларусі й Літвы з Польшчай. Дзякуючы аднак зьлітнасьці й цьвёрдай самастойнасьці беларускай нацыянальнасьці й беларускай культуры, унія гэта асталася уніяй толькі на паперы, бо нашая дзяржава далей асталася фактычна сусім незалежнай. І нічога дзіўнага: беларуская мова панавала ў урадзе, у судзе, у палацах і канцелярыі вялікіх князёў, была мовай культуры, навукі, школы, цэрквы. У архівах цяпер знаходзіцца вялікі запас розных культурных памяткаў беларускіх з гэтага часу. Каб аслабіць беларускую самастойнасьць (і літоўскую) з боку польскага, уніі панаўляюцца й на паперы ўрэзваюць беларускую самастойнасьць, але толькі на паперы, бо жыцьцё