ні ўкраінскія й адчасьці маскоўскія плямёны й іх дзяржаўнае й культурнае жыцьцё руйнавалі сьпярша дзікія народы — Печанегі й Полаўцы, a пасьля з большымі ці меншымі перарывамі на працягу гадоў двухсот (1237—1480) татарскія орды. Дзякуючы іх нападам, Кіеў у 1240 г. быў збураны. Культурны й царкоўны цэнтр быў перанесены ў Маскву. Туды перанёсься кіеўскі мітрапаліт у 1328 г. У 1341 г. Масква сталася сталіцай новага маскоўскага гаспадарства. У 1589 г. у Маскве заложаны патрыярхат. Тымчасам землі беларускія, дзякуючы прадусім іх географічнаму палажэньню, бо ляжалі далёка ад гэных дзікіх народаў, былі пакрыты лясамі й ад паўдня былі заслонены пінскімі балотамі, аставаліся паза іх уплывамі й наездамі.
Калі землям украінскім і маскоўскім найбольш гразіла татарская навала ў XIII ст. і калі ўжо ў XIV ст. напірала на Беларусь Польшч і Маскоўскае князьства, Беларусь у гэтым часе ўжо, разам з большай часткай зямель украінскіх, апынулася ў аб’яднаньні з Літвой, на якую у свой чарод напіралі рыцары ордэнаў лівонскага й тэўтонскага.
Аб’яднаньне Беларусі з Літвой аддзяляла наш народ ня толькі ад паўдня й забесьпячала ад нападаў і ўплываў гэных дзікіх народаў, але так-жа й ад Масквы, якая ўжо пачынала заяўляць свае прэтэнсіі на ўсе ўсходня-славянскія землі й народы, апіраючыся адно толькі на чу-