Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII

Беларусь з Літвой. Праваслаўе — апора й творыва беларускай нацыянальнасьці
(XIII—XVI)

Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага пэрыяду. Аддаленьне Беларусі ад шкодных і варожых уплываў. Праваслаўе — пануючая вера Беларусі. Рэфармацыя. Езуіты й Праваслаўная Цэрква. Праваслаўе бароніць «веру бацькоў» і беларускую нацыю. Узрост беларускай культуры. Культура совецкая й Хрысьціянства. Наступ Польшчы. Спын беларускай культуры.

У гісторыі Беларускага Народу пасьля існаваньня паасобных князьстваў, пасьля так зв. полацкага пэрыяду, калі сярод гэтых князьстваў верхаводзіла й пераважна незалежна трымалася Полацкае, настаў так зв. пэрыяд беларуска-літоўскі, ці мо’ лепш пэрыяд суцэльнага беларускага дзяржаўнага жыцьця з дынастыяй літоўскіх князёў. Час гэты прыпадае на XIII—ХVІ ст. Для беларускай нацыянальнасьці час гэты прынамсі спачатку быў даволі памысным. На паўд-