ці йнакш прычыняюцца да стварэньня народу. Адным з галоўных, а можа найгалаўнейшым з іх, ведама, зьяўляецца язык. Ён ёсьць злучвом і правадніком супольнасьці нацыянальнай кожнага народу. Вялікую так-жа, гэткую-ж спалучаючую роль, прынамсі ў многіх выпадках, іграе так-жа і рэлігія. У тварэньні беларускай нацыянальнасьці ў гэтым значэньні вялікую роль адыграла рэлігія хрысьціянская. Да разгляду чаго далей і прыступаем.
Вось-жа Хрысьціянства, як новая рэлігія, што прыйшла на зьмену паганства сярод беларускіх плямён, вобак з іншымі дзейнікамі, што ў гэтым першым пэрыядзе беларускай гісторыі прычыняліся да працэсу паўставаньня беларускай нацыянальнасьці, іграла ў гэтым кірунку выдатную, а мо’ і галоўную роль. Праўда, прычынялася да паўстаньня беларускай нацыянальнасьці лучнасьць між бел. плямёнамі географічная — яны былі даволі добра ізаляваныя ад суседніх плямён рэкамі, лясамі і балотамі. Была між імі так-жа географічная лучнасьць і ўнутраная: яны, жывучы адны вобак другіх, мелі больш між сабой супольнай сутычнасьці, як з плямёнамі далейшымі. Бязумоўна, была між імі і лучнасьць этнографічная расовая, гэта ёсьць: была сьведамасьць супольнага паходжаньня, языка і быту. Існавала так-жа між імі і сувязь палітычная: такой былі — сьпярша абеднаваючыя іх уласныя князі, а пасьля варагі--