нікам гэтых прыкметаў ці лепш дзейнікаў натуральных.
Да ўсіх гэтых кірункаў прыгледзімся бліжэй і папарадку. Кірунак аб’ектыўны на першы плян высоўвае расу, як першую прыкмету народу. Раса — гэта ёсьць супольнасьць паходжаньня з аднаго пня. Ці аднак сучасныя народы сапраўды паходзяць ад аднаго пня і маюць супольную кроў? Сучасныя навуковыя ў гэтай галіне досьледы паказваюць, што не. Гістарычныя варункі прычыніліся да таго, што сяньня сярод цывілізаваных народаў чыстай расы няма. Уся Эўропа, уся Амэрыка — гэта сяньня мешаніна рознаякіх этнічных элемэнтаў. Сучасныя цывілізаваныя народы — гэта мешаніна розных расаў, якія між сабой палучыліся, дзякуючы рознага роду падзеям гісторыі. Пэўне, у старадаўнасьці, калі паўставалі народы, многія з іх паходзілі з супольнага пня і гэта ў вялікай меры спрыяла нацыянальнаму працэсу, але раса аднак ня была істотнай прыкметай іх нацыянальнасьці. Трэба так-жа ведаць, што існуюць і сяньня расы, якія не паддаліся аж да сяньня асыміляцыі, як раса чорная, жоўтая, а так-жа ў вялікай меры сэміцкая. Але і для іх прыкмета расы ня ёсьць істотным нечым, бо й яны ў працэсе гістарычным могуць асымілявацца, могуць пазбывацца сваей расы, але адначасна аставацца асобнымі народамі. Прыкладам гэтага ёсьць жыды. 3 гэтага бачым, што раса ня