ня-. Усе гэтыя нацыянальныя асаблівасьці якога народу ў сваю чаргу патрабуюць выясьненьня, адкуль яны бяруцца і ці бяз іх магчыма нацыя?
Аб тым, што такое народ, у навуцы існуюць гэткія пагляды: аб’ектыўны, суб’ектыўны і кампрамісны, які гэныя два пагляды годзе між сабой і луча ў вадну цэласьць.
Кірунак аб’ектыўны апірае паняцьце народу ці нацыянальнасьці на прыкметах зьверхніх, якія можна дасьледжваць досьледам, якія можна абсэрваваць, наглядаць. Гэткімі прыкметамі зьяўляюцца: раса, язык, рэлігія, супольныя звычаі і абычаі, супольная тэрыторыя і зьвязаныя з ей: клімат, геопалітычнае палажэньне, і ўрэшце супольны для данай нацыянальнай групы назоў, розны ад іншых суседніх нацыянальных групаў. Паводле гэткага разуменьня народ ёсьць супольнасьцяй грамадзкай натуральнай, прыроднай, якую стварыла сама прырода.
Кірунак суб’ектыўны ў азначаньні народу адкідае рашучае значэньне дзейнікаў натуральных і кладзе націск на сувязь маральную, на агульную волю сужыцьця, на сьведамасьць супольнасьці.
Кірунак урэшце кампрамісны годзе гэтыя два кірункі і луча іх у вадзін. Паводле яго для існаваньня якога народу патрэбныя як натуральныя гэныя прыкметы, так і маральныя, псыхічныя, патрэбная сьведамасьць, якая ёсьць вы-