Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ізяслаў Яраславіч у 1075 г. пасылае да папы Рыгора VII свайго сына і праз гэтага-ж сына сваё князьства аддае ў апеку папе.

Узноў-жа Усевалад Ізяславіч, калі папа Урбан II у 1091 г. мошчы сьвятога Мікалая загадаў перанесьці з грэцкага гораду Міры-Лікійскія ў горад італійскі Бары, устанавіў на памяць гэтых пераносінаў сьвята і данёс аб гэтым праз адмысловае пасольства ў Кіеў, — разам з мітрапалітам Яфрэмам прызнаў гэтае сьвята і завёў на ўсей Русі, а ў тым ліку і на землях беларускіх. Сталася-ж гэта тады, калі патрыарх царградзкі дэкрэт папскі аб гэным сьвяце адкінуў.

І так цэрква беларуская, належачая да кіеўскай мітраполіі, ад пачатку свайго існаваньня ст. IX—X і да XII, гэта знача праз гадоў якіх сто, была ў еднасьці з Рымам.

Стагодзьдзе XII, XIII, XIV і першая палавіна ст. XV — гэта час разьяднаньня беларускай цэрквы з Рымам. Праўда, і ў гэтым часе не бракавала асоб і фактаў, якія сьведчаць, што вялікая справа царкоўнай еднасьці цалком не замёрла, а ўсьцяж жыла ў Беларусі, каб у адпаведным часе ўзноў ускрэснуць.

Як знак гэнага хрысьціянскага адзінства ў Беларусаў Усходняй і Зах. Цэрквы, зьяўляюцца супольныя ў праваслаўных і каталікоў сьвятыя: Кірыл і Мяфод, Ольга, сьв. сьв. мучанікі Тодар і Іван, Уладзімер Вялікі, Барыс і Глеб,