народаў. Былі нават мамэнты ў гісторыі нашых продкаў, калі яны нават баяліся лішняга збліжэньня і залежнасьці ад Візантыі і дзеля гэтага нават кланіліся да Хрысьціянства заходняга, лацінскага. Так напрыклад, як мы ўжо ўспаміналі, Ольга, прыняўшы Хрысьціянства, найхутчэй у абрадзе грэка-славянскім, рабіла захады ахрысьціць свой народ у абрадзе лацінскім. Яна гэта рабіла больш з матываў палітычных, яна тады была ў няўзгодзе з Візантыяй і хацела ад яе быць далей. Але хутка абставіны зьмяніліся і лацінскі місіянар, высланы ў наш край нямецкім імпэратарам Оттонам Вялікім, вярнуўся з Кіева з нічым. Дружныя адносіны Уладзімера сьв. з каралямі польскім, чэскім і вугорскім адкрывалі дарогу і лацінскім місіянарам. У тым годзе, калі адбывалася хрышчэньне сьв. Уладзімера, Папа рымскі пасылае яму ў Корсунь мошчы сьвятых. Брунон Баніфац па дарозе да Печанегаў быў гасьцінна прыманы ў Кіеве (1007).
Вось-жа трэба тут сьцьвердзіць, што ўсе тагачасныя (ад пачатку існаваньня да палавіны XI в.) хрысьціяне, як грэкі, лаціньнікі, так і ўсе народы славянскія, а ў іх ліку і народ беларускі ў першым гэтым пэрыядзе сваей гісторыі, станавілі адну Цэркву-Касьцёл, якая, як гэтага вымагае воля Хрыста, выражаная ў сьв. Пісаньні Новага Завету, была пад найвышэйшай уладай наступнікаў сьв. Пятра — рымскіх епіскапаў, — пад уладай Апостальскай Рымскай Сталіцы.