Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

славянская мова асталася толькі ў багаслужэньні. Літургія, Служба Божая ў славянскай мове завецца славянскім абрадам, або грэка-славянскім, дзеля таго, што Кірыл і Мяфод, укладаючы яго, за ўзор сабе мелі абрад грэцкі, ад якога ён мала і розьніцца.

Спатыкаем так-жа ў гэтым часе на беларускіх землях і абрад лацінскі, але дужа рэдка толькі ў большых гандлёвых гарадох і для нямногіх прыезных людзей.

Прыгледзімся-ж цяпер да тых узаемных адносінаў, якія існавалі паміж рознымі хрысьціянскімі абрадамі, а так-жа да адносінаў іх да Апостальскай Сталіцы. Прадусім мусім сьцьвердзіць, што хоць Хрысьціянства да нас прыйшло і ў грэка-славянскім абрадзе і прыйшло яно з Візантыі і з Баўгарыі, то з гэтага зусім ня вынікае, што абрад лацінскі нашы продкі ўважалі за нейкі горшы або менш хрысьціянскі і што гэткі пагляд іх мяшаў ім прыняць Хрысьціянства з Рыму ў абрадзе лацінскім. Не. Гэткіх паглядаў тады ня існавала сусім. Было-ж так затым, што ня было тады ў Хрысьціянстве ніякага догматычнага падзелу, што яно тады ў сьведамасьці ўсіх хрысьціян было адным, непадзеленым, апостальскім, сусьветным. Усходнія-ж славяне, а ў іх ліку і Беларусы, прынялі яго ў абрадзе славянскім, бо гэтаму спрыялі гео-палітычныя і культурныя абставіны гэтых