турныя ў гэных абставінах хрышчэньня нашага народу: край наш, праўда, зьвязаўшыся з Візанцыяй, меў доступ да вялікай візантыйскай культуры, але гэна культура ўжо тады была асуджана на павольны заняпад. Далей, гэтая культура даходзіла да нашага народу ня ў роднай, арыгінальнай форме, а ў дрэннай копіі — у стара-баўгарскай. Гэта накінула нам стара-баўгарскі літаратурны язык, які затрымаў на доўгія стагодзьдзі развой народнай беларускай мовы і гэтым меў ад’ёмны ўплыў на культурнае наша жыцьцё, спыняючы яго. Урэшце, хрысьціянізацыя Русі наступіла ў часе бадай поўнага адзінаўладзтва Уладзімера блізу над усімі ўсходня-славянскімі плямёнамі. Вось-жа адна суцэльная руская царква, разам з стара-баўгарскай мовай, стала цяпер сільным лучвом, што злучала ўсе плямёны сільней бадай, як дзяржаўная супольнасьць, якая дужа хутка пасьля Ўладзімера перастала быць якой-небудзь творчай сілай. За гэта ўсё ў далейшай гісторыі украінскі і беларускі народ заплацілі поўнай утратай палітычнай і нацыянальнай самастойнасьці.
Ведама, у гэтых думках украінскага гісторыка шмат ёсьць праўды. Але гэтую праўду мы бачым цяпер, калі нас дзеліць ад тых часаў аж 950 гадоў. Тады-ж ніякі чалавечы геній гэтага прадбачыць ня мог, як ня мог паступаць насупроць геопалітычным і гістарычным умо-