Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

духавенства з Кіева да Оршы (695 вёрст) па Дняпры на параходзе, ад Оршы да Віцебска (65 вёрст) шашой, і ад Віцебска да Полацка (125 вёрст) звычайнай дарогай. Падчас падарожы на параходзе адпраўлялася набажэнства, а так-жа і на прыстанях, дзе спатыкалі сваю сьвятую масы Беларусаў. Падарож па дарозе адбывалася ў урачыстай працэсіі пры вялікім учасьці беларускіх народных масаў.

Такім чынам сьв. Афрасіньня, аднолькава ўважаная сьвятой як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве, вялікая сьвятая, апосталка і прасьвяціцелька Беларусі, вярнулася ў родны беларускі Полацак. Дзе сяньня гэта такая дарагая беларуская сьвятасьць і які яе лёс? Хто-ж гэта згадае!..

І так Беларусь у X—XI ст. сталася хрысьціянскай. Прыйшло яно да нашага народу і з Візанцыі і з Баўгарыі ў стара-славянскай ці вярней баўгарскай мове. Украінскі гісторык Томашівсьскій, ацэньваючы, ведама, дадатна, сам факт Хрысьціянства ў нас і яго вялікае для нас значэньне, у некаторых абставінах яго ў нас паяўленьня бачыць і ад’ёмныя староны. Вось яны: Хрысьціянства, прыйшоўшы да нас з Усходу, утрудніла Беларусам і Украінцам нашыя зьвязкі з заходнімі дзяржавамі, і што гэтая палітычная ізаляцыя наша ад Захаду была шкоднай для нашага палітычнага разьвіцьця. Бачыць гэны гісторык ад’ёмныя староны і куль-