Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прабыўшы некаторы час у гэным манастыры, яна выпрасіла ў полацкага епіскапа Ільлі, каб ён пазволіў ей жыць аднэй у цэлі, прыбудаванай пры катэдральным саборы. Замкнуўшыся ў гэтай цэлі, сьвятая наша вяла дужа суровы спосаб жыцьця, доўгія гадзіны прабываючы на малітве, а так-жа посьцячы і пасьвячаючыся розным добрым учынкам. У вольныя часіны перапісвала сьвятыя кнігі, вышывала аблачэньні, пасылаючы гэта ўсё бяднейшым беларускім цэрквам і манастырам. А калі за гэтую сваю працу выручала якія грошы, дык аддавала іх убогім. Пашырала так-жа сярод Беларусаў грамату, вучачы чытаць і пісаць беларускіх дзетак. Але гэта ўсё адцягвала яе ад яшчэ больш дакладнейшай службы Богу і яна шукала больш адпаведных абставінаў для сваіх намераў. І вось, атрымаўшы дазвол ад полацкага епіскапа, перасяляецца ў Сяльцо пад Полацкам, дзе была цэркаўка ў чэсьць Спаса. Гэна ўсё Сяльцо, якое было ўласнасьцяй катэдральнай царквы, епіскап падарыў Афрасіньні, каб яна там залажыла жаночы манастыр. Гэта было ў прысутнасьці бацькі яе Юрага і яе дзядзькі, тагочаснага полацга князя, Барыса. Гэты манастыр нашая сьвятая сапраўды залажыла і назвала яго Спасаўскім. Манастыр разьвіваўся памысна і павялічваўся. У гэтым манастыры хутка апынуліся сваячніцы сьв. Афрасіньні: родная яе сястра Гордзіслава (у манашастве Аўдоцьця), стрыечная