славян. 3 Кіева Хрысьціянства пашыралася і на Беларусь. І сюды прыйшло яно ў форме баўгарскай. І сюды нясьлі яго місіянары (Грэкі і Баўгары) у старабаўгарскай мове. У гэтай-жа мове былі кнігі і багаслужэньне.
Уладзімер сьв. падумаў так-жа і аб будучыні Хрысьціянства. Для яго было ясным, што пасьля сьмерці першых сьвяшчэньнікаў-місіянараў: Баўгараў і Грэкаў, трэба ўжо мець сваіх уласных. Для гэтай мэты ён закладаў школы і загадаваў браць дзяцей у знатнейшых бацькоў і аддаваць іх у гэныя школы на навукі. І сапраўды, праца Уладзімера ў гэтым кірунку не пайшла намарна. Ужо на пачатку панаваньня Яраслава Мудрага бачым у Кіеве Украінца мітрапаліта Івана, а пасьля яго наступіў Іларыён, так-жа Украінец.
З Кіева, з Украіны, Хрысьціянства дасталося на Беларусь. Нясьлі яго сюды баўгарскія, грэцкія і ўкраінскія сьвяшчэньнікі, прамаўляючы да Беларусаў у зразумелай тады яшчэ для ўсіх баўгарскай (з дамешкай часта украінскай) мове. У гэтай-жа мове і да нас прыйшлі так-жа царкоўныя кнігі і багаслужэньне. Уладзімер сьв. быў у еднасьці з Апостальскай Сталіцай. І наша беларускае Хрысьціянства ў гэтым часе так-жа было яшчэ адзіным і непадзельным.
(Літаратура: Ks. Ad. Stankievič — Rodnaja mova ǔ śviatyniach, Vilnia, 1929; Власов фон