і правяло хрышчэньне Украіны, пасьля Беларуci i Pacei.
Але самым толькі хрышчэньнем справа яшчэ ня была скончана. Трэба было падумаць аб мітрапаліце і епіскапах, якія арганізавалі-б царкву і ёю ўпраўлялі-б. Яшчэ падчас прабываньня Уладзімера ў Корсуні, прыбылі туды паслы ад папы з Рыму. Гэтыя паслы прывязьлі яму мошчы (рэліквіі), галаву сьв. Клімэнта, папы Рымскага, які памёр у Крыме на выгнаньні ў канцы першага стагодзьдзя па Хрысьце. Гэткім чынам між Уладзімерам Вялікім і папам Рымскім навязаліся зносіны, якія не перарываліся і далей. Пасольствы йшлі з Кіева ў Рым і з Рыму ў Кіеў. Ясная рэч, што гэтыя пасольствы датычылі найважнейшых дзяржаўных спраў, а ў іх ліку і справы епіскапату для новаахрышчаных краёў. Уладзімер такім чынам, як бачым, быў у еднасьці з Апостальскай Сталіцай, дык з яе ведама і згоды ўзяў сабе і епіскапаў. З Корсуня ўзяў сьвяшчэньнікаў, а епіскапаў з Баўгарыі.
3 Баўгарыі ў Кіеў прыбыў першы мітрапаліт Міхал з некалькімі епіскапамі. Яны прынясьлі з сабой багаслужэбныя кнігі, а так-жа зборнік царкоўнага права, крыху адменнага ад права, якое абавязвала ў візантыйскай царкве. Славянская мова прапаведнікаў значна памагала ў пашыраньні Хрысьціянства ў дзяржаве Уладзімера, а так-жа і ў дзяржавах суседніх