Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ціянства. Аднак яно хоць паволі, але ўжо задоўга да сьв. Уладзімера пашыралася, дастаючыся сьпярша, насколькі яно йшло з усходу і паўдня, — да Украінцаў, а адтуль і да Беларусаў. Аднак гэта Хрысьціянства вызнавалі яшчэ толькі князі, дружына князя, купцы і іншыя, што мелі стычнасьць з хрысьціянскім сьветам. Так напрыклад па сьмерці Кіеўскага князя Ігара, яго жонка ўдава сьв. Ольга († 969) сталася хрысьціянкай, якая прабавала ахрысьціць так-жа і ўвесь народ, але гэта ей не ўдалося. Хрысьціянства было тады адно, ня было ў ім падзелу, хоць ужо існавалі розныя абрады. І так сьв. Ольга сама была хрысьціянкай усходняга абраду, а народ свой была гатова хрысьціць паводле абраду лацінскага. З гэтай мэтай яна паразумелася з нямецкім царом Оттонам. Гэты выслаў у Кіеў сьв. Адальбэрта, місіянара, немца, лацінскага абраду. Але тады княжыў у Кіеве яе сын Сьвятаслаў, дужа варожы да Хрысьціянства і дзеля гэтага місія сьв. Адальбэрта не ўдалася.

Урэшце вялікая справа хрышчэньня ўсяго народу, як сказана, Украінскага, Беларускага і Расейскага (Маскоўскага) наступіла за часаў Уладзімера сьв. Вялікі гэты князь добра зразумеў, што аставацца самому паганцам і такім-жа пакідаць народ, гэта значыла быць у поўным разьяднаньні з культурным хрысьціянскім (усходнім і заходнім) сьветам. І ён, зважыўшы