Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лася пасольства з Хазарскай зямлі прыслаць да хазар вучонага багаслова дзеля пашырэньня сярод іх хрысьціянства. Выбар паў на сьвятых братоў. Па дарозе да хазар яны затрымаліся ў Корсуні, дзе праз некаторы час бліжэй пазналі славянскі язык усходніх славян, які дужа быў падобны да баўгарскага. Тут яны найшлі Эвангельле і Псалтыр, напісаныя «па руску», гэта знача языком усходня-славянскім, які дзеля ўспомненых ужо варага-русаў называлі рускім. Напісаны яны былі найхутчэй глаголіцай.

Паяўленьне гэных пераводаў аб’ясьняецца тым, што сярод варагаў былі ўжо хрысьціяне добра знаючыя грэку і лаціну. Вось-жа яны, відаць, і зрабілі гэны пераклад.

Гэныя кнігі мелі вялікае значэньне ў далейшай працы сьвятых братоў. У той час у хрысьціянскай царкве панавала пракананьне, што царкоўнымі (касьцельнымі) языкамі могуць быць толькі тры: стара-жыдоўскі, грэцкі і лацінскі, а фактычна гэтыя два апошнія, як языкі двух галоўных вялікіх культур. У гэтым пракананьні выражалася фактычнае панаваньне гэных двух старых культураў, якія ня лічылі патрэбным рахавацца з языкамі народаў, якія стаялі культурна ніжэй. Вось-жа факт існаваньня Эвангельля і Псалтыра ў мове ўсходніх славян, а так-жа факт існаваньня Службы Божай і сьвятога Пісаньня ў мовах многіх іншых усходніх народаў, аб чым мы ўжо ўспомнілі, павінен быў асла-