Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларускія князі пісалі розныя граматы, дагаворы і іншыя дакуманты.

Але абэцэда глаголіца была яшчэ дужа непрактычная, занадта складаная і цяжкая пры ўжываньні. Добра, відаць, гэта зразумелі апосталы славян сьвятыя браты Кірыл і Мяфод, калі яны, праняўшыся думкай несьці навуку Хрыста да славянскіх народаў, сьпярша прыступілі да пераробкі гэнай старой нязручнай абэцэды. І сапраўды, гэтыя апосталы стварылі абэцэду новую, славянскую, якая пасьля была празвана «кірыліцай», бо апрацаваў яе фактычна Кірыл (будучы сьвецкім чалавекам называўся Кастанцін), які быў высока адукаваным і вучоным.

Браты Кірыл і Мяфод былі родам з Македоніі. Бацька іх Леў быў высокім грэцкім урадаўцам і пражываў у Македоніі ў горадзе Солунь (Тэссалёнікі). Македонія была густа заселена славянамі-баўгарамі і мясцовыя грэкі добра былі абзнаёмлены з баўгарскім языком. Добра яго зналі змалку і Кастанцін і Мяфод. Абодва, атрымаўшы добрае выхаваньне і высокую асьвету, да якой, як сказана, асабліва гарнуўся і якой асабліва адзначаўся малодшы Кастанцін, займалі высокія ўрадавыя становішчы. Аднак хутка пакінулі гэта ўсё, паступілі ў манастыр і пасьвяцілі сябе апостальскай хрысьціянскай справе.

У 861 г. у Кастанцінопаль (Царгорад) яві-