Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рускія самастойныя князьствы: Полацкае, з горадам Полацак, аб якім ужо гісторыя ўспамінае ў 862 г., Смаленскае, з горадам Смаленскам з IX ст., Віцебскае, Менскае, Тураўскае, Аршанскае, Друцкае, Лукомльскае, Мсьціслаўскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Слуцкае, Наваградзкае, Несьвіскае, Турава-Пінскае, Мозырскае, Клецкае, Сьвіслацкае, Барысаўскае і інш. Уладзімер прыгортваў гэтыя князьствы да кіеўскага князьства, якое назваў вялікім і замацоўваў іх за сабой тым спосабам, што раздаваў іх сваім сыном, як удзелы, ад якіх дамагаўся дані. Беларускія аднак князьствы не паддаваліся Уладзімеру і баранілі сваей незалежнасьці. Смаленскае і Турава-Пінскае Ўладзімеру ўрэшце ўдалося зламаць, далучыць да Кіева, як удзелы, і змусіць іх плаціць Кіеву дань. Але гэтага зрабіць не ўдалося Ўладзімеру з князьствам Полацкім. Гэтае князьства пагеройску бараніла беларускай незалежнасьці, астаючыся бадай заўсёды незалежным ад Кіева. Пры гэтым трэба адцеміць, што Полацкія князі, баронячы незалежнасьці самога Полацкага князьства, гэтым самым баранілі так-жа і князьствы меншыя, суседнія, асабліва што знаходзіліся на зямлі крывічоў і былі залежныя ад Полацка. Гэтыя самастойніцкія полацкія імкненьні асабліва сільна праявіліся пачынаючы ад ХІ ст. 3 гэтага часу Полацкае князьства на паўночным захадзе, так як Кіеўскае на паўдзённым захадзе, пастаянна забірае пад