Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакой. Гэтая падзея ведамая ў гісторыі, як вялікае перасяленьне народаў, якое трывала ад IV да IX ст. па нарадж. Хрыста. У часе гэтага перасяленьня ці вандроўкаў народаў непакоілі славян дзікія народы гунны, авары, а найбольш готы, якія праходзілі праз славянскія землі ад мора Балтыцкага аж да Чорнага, дзе ў IV ст. заснавалі сільную дзяржаву. Нямала даваліся ўзнакі славянам так-жа і фінскія мадзяры або вугры, якія нешта ў ІХ ст. занялі славянскія землі, дзе асталіся і да сяньня.

Вось-жа славяне, дзеля націску на іх сваіх суседзяў і далейшых чужынцаў, а так-жа дзеля цеснаты на сваей прабацькаўшчыне (землі між Карпатамі, Дняпром, Прыпяцьцю і Віслай), павінны былі пасоўвацца далей, у іншыя староны. Такім чынам адна часьць з іх пайшла на поўдзень, за Дунай, на Балканы і пад Адрыятыцкае мора, — гэта паўдзённыя славяне: баўгары, сэрбы, харваты або кроаты, і славенцы. Іншыя-ж славяне паціснулі на захад — гэта заходнія славяне: славакі, чэхі, моравяне, сэрбы лужыцкія, або палабскія, люцічы, памаране. Да гэтай заходняй групы належаць так-жа і польскія, або як іх называлі — ляшскія плямёны: вісьляне, мазуры, паляне, сьлезане, з якіх пазьней утварыўся Польскі народ.

На ўсход падаліся плямёны ўкраінскія: паляне надпадняпроўскія, севяране, драўляне, дулебы, бужане, вуглічы. Далей на паўночны ўсход