падзеі Хрысьціянства агулам, а прадусім частку яго — гісторыю Хрысьціянства на беларускіх землях, на лёсы якой гэны старадаўны сьвет меў і мае сяньня сапраўды вялікі ўплыў.
Але дзеля гэтага трэба так-жа крыху бліжэй запазнацца і з мінуўшчынай Беларускага народу.
Беларускі народ паходзіць ад славянаў, а славяне паходзяць ад племені, якое завецца арыйскім, або індаэўрапейскім. Калыскай арыйцаў быў Іран (сяньняшняя Пэрсія і Афганістан). Арыйцы, разросшыся ў сваей бацькаўшчыне ў вялікі народ, мусілі шукаць для сябе новага месца. Вось-жа адны з іх пайшлі на ўсход і поўдзень — у Індыю, а другія — на захад, у Эўропу. Сярод гэтых апошніх былі славяне і літоўцы, якія займалі ўсходнія прасторы паміж Карпатамі і Балтыцкім морам. Пераход гэты адбываўся паступова і паволі. Пачатак яго сягае на некалькі тысяч гадоў прад нараджэньнем Хрыста, а канчатак на тысячы дзьве перад Хрыстом. Славяне, жывучы між Карпатамі i Балтыкам, на захад ад сябе мелі германцаў, на ўсход скіфаў і сарматаў, на поўнач фінаў. Закінутыя далёка ад культурных цэнтраў, вялі яны жыцьцё прымітыўнае, някультурнае. Ніякай ролі сярод іншых народаў яны яшчэ тады ня йгралі і гісторыя аб іх тады яшчэ нічога ня знала. Але здарылася падзея, якая зрушыла славян з месца і нарушыла іх дагэтулешні су-