што да сваей сутнасьці, вырастала аднак рознае што да яго разуменьня і што да формы. Праменьні Хрыстовай навукі як-бы пераломліваліся ў душах народаў з рознымі культурамі і цалком розна, а часам нават супярэчна, праяўляліся.
Урэшце ў VI в. па Нар. Хр. ужо гісторыя пачынае гаварыць аб славянах, якія, з прычыны вандроўкі народаў (IV—IX ст.), прыйшоўшы на зьмену скіфаў, сарматаў, фінаў, балтаў (літоўцы і латышы) і інш., або і не застаючы нікога, займалі ўсходнія і паўдзённа-усходнія землі Эўропы, якія ўжо нападалі на суседнюю Візантыю і з усходняй часьціны якіх, як убачым ніжэй, паўстаў у сваім часе і народ беларускі.
Народ беларускі сваё гістарычнае жыцьцё на цяперашніх беларускіх землях пачынае з VIII—IX ст., калі паўстаюць ужо ведамыя сярод беларускіх пляменьняў князьствы. Яны займалі прастор усіх цяперашніх беларускіх зямель. Найсільнейшым з іх было князьства Полацкае, дайшоўшае найбольшай славы, магутнасьці і самастойнасьці пры слаўным беларускім князі Усеславе (1101). Час гэты — гэта першы, так званы полацкі пэрыяд у беларускай гісторыі, пэрыяд самастойнага палітычнага жыцьця Беларусаў.
Затрымаліся мы крыху над гісторыяй, географіяй і культурай тагочаснага чужога сьвету, каб пасьля лягчэй зразумець гістарычныя