Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

асаблівую ўвагу. Звычайна абедзьве староны: цэрква й дзяржава дрэнна выходзяць, калі гэтая апошняя для сваіх палітычных мэтаў упрагае на свае ўслугі цэркву. Асабліва-ж дрэнна на гэтым выходзе жыцьцё хрысьціянскае рэлігійнае, бо яно ў такіх выпадках звычайна гібее і замірае.

У 1054 г. наступіў падзел Хрысьціянства прадусім з прычын палітычных: візантыйскія патрыярхі адарваліся ад рымскай Апостальскай Сталіцы ня толькі дзеля розьніцы іншага разуменьня некаторых дагматаў хрысьціянскіх, але і дзеля падтрыманьня візантыйскіх імпэратараў проціў Рыму. Унія 1596 г. мела ў сабе палітычную заразу, якая яе ела ўсьцяж і ўрэшце заела на сьмерць у 1839 г. Паленьне беларускіх культурных забыткаў у Вільні езуітамі, як некаталіцкіх, і паленьне такіх-жа беларускіх забыткаў і кніжак, Семашкам, як неправаслаўных, — гэта работа гэнай палітычнай заразы. А й сяньня той факт, што справа Уніі не магла пад Польшчай у Зах. Беларусі стаць на належныя торы, — тлумачыцца палітыкай.

Але канчаем. Праграмай дзеля тварэньня беларускай нацыянальнай і рэлігійнай сынтэзы, якая можа і павінна даць пазытыўныя вынікі, павінен нам служыць гэткі сказ вялікага мысьліцеля сьв. Аўгустына: „In dubiis — libertas, in necessariis — unitas, in omnibus — caritas“, што