І слушна. Гісторыя і географія даканалі таго, што праваслаўе на беларускіх землях — гэта прадусім вера расейская, даючая азнакі апошнім часам, як гэта было і за часоў царскіх у Расеі, стацца верай казённаў, польскай. Узноў-жа лацінская каталіцтва на нашых землях, дзякуючы тым жа гістарычным і географічным варункам, гэта прадусім вера польская. Вось-жа наша вера, вера беларуская, як выглядае з нашай мінуўшчыны й як аб гэтым нядвузначна гавора наша сучаснасьць, ёсьць унія.
Унія — злучэньне цэрквы праваслаўнай з сусьветнай цэрквай рымскай, як гэта было ў нас на пачатку Хрысьціянства, магла-б адрадзіць народ наш у жыцьці царкоўна-рэлігійным, а так- жа ў жыцьці народным, бо праваслаўную царк- ву адарвала-б ад маскоўшчыны і злучыла б яе з душой народу.
Адарваўшыся гэтак ад гэнага „расейскага Рыму“, Унія ў сваю чаргу, як гэтага многія слушна баяцца, у наш час ужо не пападала-б і ў „Рым польскі“ й польскія ўплывы, як гэта было ў уніі берасьцейскай, ужо не паўтарыліся-6. На перашкодзе гэтаму стала-6 беларуская народная сьведамасьць, якая ўжо не дапусьціла-б, каб Унія замест быць самастойнай рэлігійна-культурнай вартасьцяй, ды сталася ўзноў толькі пераходным мастом да польшчыны, ці ў зьмененых палітычных варунках — да маскоўшчыны. На перашкодзе гэтаму сталі-б так-жа й варункі