і Беларусаў каталікоў пад кіравецтвам Рымскага Першасьвяшчэнніка, пад кіравецтвам Пятровай Апостальскай Сталіцы, як гэта было ў нас напачатку Хрысьціянства й як гэта павінна быць заўсёды з волі Хрыстовай.
Пасьля скасаваньня Уніі ў 1839 г., першая паважная спроба аднаўленьня яе рабілася ў 1908-9 г. Каля гэтай справы рупіўся тады Мітрапаліт украінскай Галіччыны (тады пад Аўстрыяй) і піянэр беларускага сучаснага руху Іван Луцкевіч. У Барысаўскім пав., Менскай губ. быў двор (12 тысяч дзесяцін) графа Тышкевіча Дзядзілавічы. Двор гэты Мітр. А. Шэптыцкі меў адкупіць, распарцэляваць і асадзіць там эмігрантаў Украінцаў уніятаў з Галічыны. 3 гэтых эмігрантаў паўстаў-бы уніяцкі прыход, які быў-бы асяродкам далейшай працы уніятаў у Беларусі. Ужо былі кандыдаты на ўніяцкіх сьвяшчэннікаў лацінскія ксяндзы Беларусы: Язэп Зэльба і Вінцэсь Гарасімовіч (абодва ўжо адыйшлі з гэтага сьвету). Царскі ўрад аднак да гэтага не дапусьціў і з гэтых вялікіх і сапраўды цікавых плянаў ня выйшла тады нічога. („Przegl. Wileński“ 25.VI.37, art. A. Ł. „Tempora mutantur“).
Уніяцкая аднак ідэя не замёрла й за якіх гадоў 10 пасьля гэтага ўзноў стала рэалізавацца.
Вось прыйшлі для Беларусі часы найнавейшыя. Наступіла вайна, расейская рэвалюцыя, бальшавізм, а за імі ўсьлед прыйшоў падзел Беларусі ў Рызе 20.III.1921 г. У тэй часьці Бе-