Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некаторыя асновы веры ці яе догмы. А гэта ўжо сусім нядобра.

Праўда, мы да гэтага сапраўды сумнага й дужа для беларускага народу шкоднага зьявішча прывыклі і ўжо мала на яго зварочваем увагі, але гэта тым горш для нас, калі мы ўжо перастаём рэагаваць на падзел Цела Хрыстовага — Цэрквы-Касьцёла, а праз яго на падзел душы беларускай, на той пункт у гэтай душы, дзе спрадвякоў ропіцца — то больш раздражненая, то больш загоеная — цяжкая, грозная рана гэтага народу.

Але на шчасьце ніколі небракавала беларусам сьветлых людзкіх адзінак, як сярод духавенства, так і людзей сьвецкіх, якія хварэлі душой над гэтай хваробай свайго народу й якія думалі даўней і думаюць сяньня аб зла гэтага, направе, аб брацкім злучэньні на беларускіх землях дзьвёх часьцін адзінай Хрыстовай Цэрквы ў вадну стройную, непадзельную цэласьць.

Сяньня на беларускіх землях ужо бадай усюды можна пачуць слова Унія. Слова гэтае — для многіх прыводзячае трывогу ў душу, многім узноў узбуджаючае ясны прамень надзеі на сьветлую будучыню справы Хрыстовай і народу — сяньня ўжо перадаецца з вуснаў беларускіх у вусны.

Унія, а палацінску — unio, як ведаем, знача адзінасьць, абаднаньне, злучэньне, брацкае рэлігійнае сужыцьцё Беларусаў праваслаўных