Гэта старонка не была вычытаная
XIV
Спроба беларускай рэлігійнай, нацыянальнай і культурнай сынтэзы
Рэлігійная разрозненасьць Беларусаў. Тэоратычныя магчымасьці Уніі стацца сынтэзай беларускай душы. Права кантрасту ў абаднаньні беларускай народнай душы. Фактычнае брацкае сужыцьцё Беларусаў праваслаўных і каталікоў без націску на афармленьне этага. Толеранцыя, супольныя хрысьціянскія вартасьці, апалітычнасьць.
Кліч сьв. Аўгустына.
Кліч сьв. Аўгустына.
Тут падыходзім да аканчальных выснаваў аб адносінах між хрысьціянствам і беларускай нацыянальнасьцяй. Але-ж хрысьціянства цяпер у Беларускім народзе не адзінае, а падзеленае на: праваслаўе і на лацінскае і ўсходняе (уніяцкае) каталіцтва. Вось-жа над кожным з іх затрымаемся і пашукаем такіх адносінаў народу да гэтых хрысьціянскіх, так сабе блізкіх, вызнаньняў, каб гэныя адносіны тварылі беларускую нацыянальную і рэлігійную сынтэзу.