ных з беларускім жыцьцём, гэта будзе шлях дастойны 950-годняй у нас хрысьціянскай традыцыі, пашанай гэтага вялікага юбілею й парукай нашай сьветлай будучыны.
Хрысьціянства дае народам маральную магчымасьць разьвівацца нацыянальна й будаваць іх нацыянальную самастойнасьць, а з другога боку, ганячы ўсякі нездаровы эгаізм, яно ганіць скрайні нацыяналізм і гэтым самым аблягчае народам іх узаемнае супрацоўніцтва. А гэта-ж дарога й Беларускага народу… Праўду кажа вялікі Салаўёў: «Народ павінен прызнаць сябе тым, чым ён ёсьць сапраўды, — часткай усебыту. Ён павінен прызнаць сваю салідарнасьць з усімі іншымі жывымі часткамі гэтага цэлага салідарнасьць дзеля вышэйшых агульналюдзкіх ідэалаў і служыць не сабе, а гэтым ідэалам у меру сваіх нацыянальных сіл і адпаведна да свайго нацыянальнага характару»…
(Літаратура: Энцыклікі папы Пія ХІ: проціў камунізму й проціў расізму; Вл. Соловьев — полн. собр. соч. т. IV і інш.; A. Maceina — Таutinis aukléjimas; Ад. Станкевіч — Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня, яго-ж — Fr. Bahuševič, Jaho žyćcio i praca).