Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

канскага біолёга, які ў сваей цікавай і галоснай кнізе: «Чалавек — нязнаная істота», крытыкуе сяньнешнюю цывілізацыю, у якой чалавек чуецца нявольнікам, падчоркавае рашуча, што апрача інтэлекту, якому сучасны чалавек так аднабока й безаглядна заверыў, цывілізацыя мусіць апірацца так-жа на прынцыпах этыкі, эстэтыкі й рэлігіі. Гэта голас адзін з многіх аб тым, што ўсякі эгоізм павінен рэгулявацца альтруізмам і наадварот, бо інакш — руіна грамадзкага жыцьця і нават цэлай цывілізацыі. А каму-ж няведама, як магутным тут ёсьць творчым дзейнікам Хрысьціянства!..

І Беларускага народу дарога да яго сьвятлейшай долі, да яго культурнага нацыянальнага жыцьця вядзе так-жа там, дзе эгаізм ня ёсьць добрасьцяй, дзе прызнаецца права асабовасьці адзінкі чалавека й права асабовасьці нацыянальнасьці. А гэтай дарогай, на наш пагляд галоўнай, між іншымі, ёсьць Хрысьціянства; Хрысьціянства, ведама, чыстае й вольнае ад сьмяцьця дэмагогіі і палітыкі. Знача, Хрысьціянства гэта цэннасьць, якой Беларусы павінны трымацца і бараніць і паводле яго жыць і прыватна й публічна.

Гэткі хрысьціянскі шлях павядзе Беларускі народ па дарозе штораз большага нацыянальнага абаднаньня і кансалідацыі, гэткі наш шлях будзе шляхам нашых беларускіх хрысьціянскіх традыцыяў, так шчыльна зьвяза-