Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разьвіваюцца ў часе доўгіх пэрыядаў, 8) людзкія адзінкі існуюць толькі дзякуючы дзяржаве й для дзяржавы, усякае іхнае права мае аснову у факце, што гэтае права выдала дзяржава.

Ня менш так-жа важнае й выступленьне Апостальскай Сталіцы проціў фашызму італьянскага ў канцы ліпня 1938 г. падчас прыняцьця студэнтаў-клерыкаў 37 нацыяў з місыянарскай калегіі Propaganda Fidei, прасьцерагаючы іх прад тэорыяй расізму. Адзначыўшы паняцьце ўнівэрсальнасьці Каталіцкага Касьцёла, сьв. Айцец востра выступіў проціў напасьцяў на каталіцкую акцыю за тое, што яна ёсьць антырасістоўская й антыфашыстоўская й заявіў: «ня хочам нікога вылучаць з сям’і людзкой, унівэрсалізм каталіцкі не выключае нікога дзеля паходжаньня або нацыянальнасьці: увесь род чалавечы ёсьць аднэй унівэрсальнай расай і няма месца на расы спэцыяльныя». Прамову сваю сьв. Айцец закончыў увагай, што праўдзівы расізм можна знайсьці ў калегіі Propaganda Fidei, гдзе «зграмаджаныя разам гадунцы 37-х народаў. Усе яны сыны тэй самай маткі, тэй самай сям’і й усе гадуюцца пры тым самым стале й у тэй самай праўдзе».

І так, як бачым, Хрысьціянства проціў сучаснага тотальнага нэопаганізму. Проціў гэтага й сьвятлейшыя адзінкі, прадстаўнікі часта выдатныя навукі. Для прыкладу ўспомнім толькі Karrel’a, ведамага вялікага сучаснага амэры-