Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й выступленьне Кангрэгацыі Сэмінарыяў і Унівэрсытэтаў проціў тэорыі расізму. У лісьце з 13.IV.38 да усіх рэктараў каталіцкіх унівэрсытэтаў Кангрэгацыя радзіць ім, карыстаючыся памагчымасьці доказамі з біолёгіі, гісторыі, філёзофіі, аполёгетыкі, права і этыкі, бароцца з наступнымі фалшывымі расістоўскімі тэзамі: 1) расы людзкія сваей уроджанай і нязменнай прыродай так многа розьняцца між сабой, што між найніжэйшай з людзкіх рас і вышэйшай расай ёсьць большая розьніца, як між тэй найніжэйшай расай і вышэйшым гатункам зьвярат, 2) сілу расы й чыстату крыві трэба зберагаць і паддзержаваць за ўсякую цану; усё, што толькі вядзе да гэтай мэты, ёсьць добрае й дазволенае, 3) з крыві, у якой месьціцца сутнасьць расы, выплываюць, як з найдасканальнейшай крыніцы, усе духовыя й маральныя прыкметы чалавека, 4) найважнейшая мэта выхаваньня — гэта разьвіваць сутнасьць расы і разаграваць душы гарачай любоўю да ўласнай расы, што ёсьць найвышэйшым дабром, 5) рэлігія ёсьць падпарадкавана праву расы і мусіць дастасавацца да гэтага права, 6) першай крыніцай і найвышэйшай меркай праўнага ладу — гэта расовы інстынкт, 7) няма нічога, акрамя аднаго космосу, аднаго ўсесьвету, аднаго жывога быту; усе рэчы, разам з чалавекам, гэта нішто іншае, як толькі рознародныя формы — праявы гэтага жывога ўсесьвету — жывога ўсесьвету — явішчы, што