Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Айцец Пій XI у энцыкліцы „Mit brennender Sorge“ — з пякучым хлопатам — аб расізме: …„Хто згодна з думкай уроеных старагерманскіх і прадхрысьціянскіх вераваньняў асабістага Бога заступае панурым неасабістым лёсам, — пярэча мудрасьці й Агляду Божаму. Хто расу або народ, або дзяржаву, або пэўны лад дзяржавы, aаo прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, або якую-небудзь іншую засаднічую вартасьць людзкой грамадзкасьці — займаючай бязсумніўна істотнае й годнае месца ў парадку натуральным — з гэтай герархіі вартасьцяў вылучае, да найвышэйшай нормы рэлігійнай падносіць і пабалвахвальску абагаўляе, той адварачвае й фальшуе натуральны парадак, створаны Богам… Толькі павярхоўны розум можа трапіць у памылковы домысл народнага бога або народнай рэлігіі. Толькі гэткі розум можа адважыцца на шалёную думку замыкаць Бога ў граніцах аднаго народу, у этнічнай цяснаце адной расы, таго Бога, які ёсьць Тварцом Сусьвету, Валадарам і Правадаўцам усіх народаў… У Эванэліі Ісуса Хрыста аб’ява асягнула найвышэйшую й назаўсёды абавязуючую норму. Гэтая аб’ява не дапускае ніякіх паправак рукі людзкой і не прызнае ніякіх падробак або заступніцтва іншымі самазваннымі „аб’явамі“, якія некаторыя павадыры сучасныя высноўваюць з так зв. міту крыві й расы“…

Ня менш ёсьць важным у гэтым самым сэнсе