ной теократіи пріурочены все народности. Однако не отвергнуто различіе и особенное значеніе народов; ибо сказано вся языки — сказано просто: всех людей или весь род человеческій, а все народы. Не к безразличной человеческой толпе, не к смешенію людей посылает Хрыстос своих апостолов, а к целым народам. Словом языки признано національности, словом вся упразднен націонализм“.
Пад словам нацыяналізм Салаўёў, як бачым, разумее нацыянальны эгоізм, па сяньнешняму — нацыянальны таталізм, фашызм, расізм.
Так, з самых прынцыпаў Хрысьціянства яўна выплывае права кожнага народу на яго нацыянальнае жыцьцё й асуджэньне нацыянальнага эгоізму. Але відаць гэта так-жа з пазытыўнага адношаньня да падобных фактаў хрысьціянскіх афіцыяльных дзейнікаў.
Аб камунізме няма тут чаго й гаварыць. Ён, адкідаючы Бога, Хрысьціянства, асабовасьць чалавека і яго душу кансэквентна адкінуў так-жа й нацыянальнасьць і ў сьвятле Еванэліі асудзіў сам сябе. Асудзіла яго неаднакратна й Апостальская Сталіца й ўсё агулам Хрысьціянства.
Рознага роду расізмы, фашызмы й скрайнія нацыяналізмы, розным спосабам маскуючы свой праўдзівы воблік ад гэткага афіцыяльнага асуджэньня доўга хаваліся. Але ўрэшце прыйшло гэта й на іх. Паслухаем, што кажа сьв.