ціянства мае такім чынам вялікае, гістарычнае заданьне асвабадзіць Хрысьціянства, даць яму натуральны доступ да Беларускага народу, асвабадзіць душу Беларуса ад фікцыі хрысьціянскай: ад „польскай“ і „рускай“ веры, мае заданьне абараніць душу Беларускага народу і абараніць цэласьць і адзінства беларускай нацыі.
Гэтулькі можна сяньня сказаць аб сучасным беларускім хрысьціянстве. Але не забываймася, што гэтае беларускае хрысьціянства гэта дужа малая частка хрысьціянства, як цэласьці, як такога. І ўсё тое, што дзеецца з гэтым хрысьціянствам агулам, адбіваецца так- жа й на духовым жыцьці Беларускага народу. Вось-жа тыя ўсе адносіны Хрысьціянства да розных сучасных праблемаў дужа цэнныя і маюць сваё значэньне й для Беларускага народу, тымбольш, што Хрысьціянства носіць у сабе адвечныя Божыя й агульна-людзкія ідэалы.
Самыя хрысьціянскія прынцыпы, самая гэта навука ёсьць з натуры сваей вялікай маральнай абаронай і апорай нацыянальнага жыцьця агулам, а гэтым самым і Беларускага народу. Права на ўласную мову, рэлігію й культуру кожнай нацыі вынікае ня толькі з права прыроднага, але так-жа іменна й з навукі хрысьціянскай. Галоўны прынцып хрысьціянскай навукі — гэта прызнаваць, уцьвярджаць і паглыбляць асабовасьць чалавека, як першага й адзі-