Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе ня ёсьць адгалоскам Хрыстовага валадарства?!

Вялікае значэньне Хрысьціянства ў духовым жыцьці чалавецтва. Сьведча аб гэтым уся гісторыя людзкой культуры. Дайшлі да нас забыткі культуры клясычнай — скарбы старадаўнай навукі і мастацтва, бо гэта ўсё перахаваў Касьцёл і абараніў, каб ня зьнішчылі дзікія народы, што падчас вандроўкаў нахлынулі на Эўропу. Ды касьцёл не агранічыўся абаронай і перахоўваньнем гэных забыткаў ён гэта ўсё разьвіваў і дапаўняў і на гэтым тварыў ужо сваю хрысьціянскую культуру. Чым быў Каталіцкі Касьцёл для культуры ў Зах. Эўропе, тым была Праваслаўная Царква ў бліжэйшай Азіі і на ўсходзе Эўропы.

Айцы Царквы-Касьцёла, як усходнія, так і заходнія: Клеменс Александрыйскі, Тэртульян, Орыгенэс, Атаназы, Базыль Вялікі, Рыгор з Ніссы, Рыгор з Наз‘янзу, Геронім, Аўгустын і інш., як-жа прыгожа ператварылі ў духу хрысьціянскім галоўныя прынцыпы грэцкіх і рымскіх філязофаў! Было так-жа Хрысьціянства крыніцай натхненьня і арыгінальнай філязофіі. Прыкладам гэтага між іншым зьяўляецца ў сярэднявеччы такі волат філязофічнай думкі, як сьв. Тамаш Аквінскі, а з новых вялікі расейскі хрысьціянскі мысьліцель Уладзімер Салаўёў.

Агулам найвялікшыя мысьліцелі і мастакі слова, гукаў і формы чэрпалі сваё натхненьне