га руху, разьвіваецца й дзеіць так-жай кірунак хрысьціянскі й імкнецца да таго-ж агульна-беларускага нацыянальнага ідэалу. А нават можна сказаць, што гэты хрысьціянскі кірунак у сучасным беларускім нацыянальным жыцьці, часта й перавышае кірункі іншыя. Нехрысьціянскія кірункі ў беларускім жыцьці часта ломяцца, рвуцца, паўстаюць і ўпадаюць, а то й сусім заміраюць, не пакідаючы па сабе паважнага сьледу, ня творачы традыцыі й мала або і сусім не прычыняючыся да большай кансалідацыі й умацаваньня беларускай нацыянальнасьці. Хрысьціянскі кірунак, як паказвае гісторыя і сучаснасьць, працуе звычайна стала, больш вытрывала, цягла. Добрым гэтага прыкладам можа быць БХД і яе наступніца БНА і агулам уся дзейнасьць беларуская хрысьціянская, як грамадзкая, так і культуральная.
Гэткая беларуская хрысьціянская праца пакідае па сабе глыбейшы сьлед, стварае традыцыю і зьяўляецца творчым дзейнікам у кансалідацыі беларускай нацыянальнасьці. Сучасны хрысьціянскі беларускі кірунак, як і бадай усе іншыя беларускія нацыянальныя кірункі, — гэта ўжо кірунак беларускі нацыянальна-сьведамы. Гэты кірунак — гэта ўжо яўная антытэза да Хрысьціянства ў Беларусі афіцыяльнага — польскага ці расейскага, якое і сяньня яшчэ ёсьць дзейнікам адносна нашага народу антынацыянальным. Беларускае сучаснае хрысь-