ў каталіцкай сьвятыні й што калі дзе да гэтага не даходзе, дык гэта дзеецца з прычын пераважна палітычных, з прычын цалком незалежных ад Апост. Сталіцы.
Але маем яшчэ так-жа падставу цьвердзіць, што і ў апошнім дзесятку XIX ст. і па ім, беларускія казаньні дзе-ня-дзе па каталіцкіх касьцёлах Беларусі былі гавораны. Цьвердзе аб гэтым Д. Н. Чіхачев у сваей кніжцы: «Вопрос располяченія Костела», а ўрэшце аб гэтым у беларускім народзе ёсьць яшчэ жывыя традыцыі. Так, напрыклад, старэйшыя ксяндзы Магілёўскай дыяцэзіі расказваюць, што ў канцы XIX ст. і аж да часу выбуху сусьветнай вайны, у некаторых парахвіях беларускіх агулам, асабліва-ж Віцебшчыны й Магілёўшчыны ўсьцяж гаварыліся беларускія казаньні.
Ведамы адзін з піонэраў беларускага руху кс. Фр. Будзька († 1920), з Магілёўскай дыэцэзіі, які быў дужа блізка да Магілёўскага біскупа Данісэвіча, Беларуса, — расказаваў мне, што казаньні беларускія й песьні рэлігійныя беларускія былі ў Ульле (Віцебшчына), у Фашчоўцы (Магілёўшчына) і ў іншых мясцох Беларусі аж да апошніх дзён.
Гэта былі адны, казаў-бы, з ручайкоў, якія несьлі на сваіх немногаводных фалях нашу мову з касьцельнага зацішша ў шырокія воды беларускага адраджэньня XX-га ст.