Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаворана была ў 1860 і 4 г. у Посіне, 1863 г. у Лянцкороне, 1868 г. у Савэйках, 1870 і 1872 г. у Ульле.

Другі сшыток на 72-ох бачынах зьмяшчае казаньне на дзень Непавіннага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Гаворана яно, як відаць з зацемак так-жа на першай бачыне: 1865 і 1867 г. у Лянцкороне, 1871 і 1872 г. у Ульле.

У трэцім сшытку на 40 бачынах напісана казаньне на ўрачыстасьць Божага Цела, гаворана 1861 і 1863 г. у Посіне, 1866 і 1869 г. у Лянцкороне і ў Савэйках, 1870 і 1872 г. у Ульле.

Чацьверты сшыток становіць казаньне на Дзень Задушны, напісанае на 32 бачынах і гаворана ў 1862 г. у Посіне, 1868 г. у Лянцкороне, у 1870 і 1872 г. у Ульле.

Усе гэныя меснасьці знаходзяцца ў быўшай Віцебскай губэрні. Вылічаныя гады, меснасьці й дні, калі якое казаньне было гаворана, надпісаны папольску, як відаць з пісьма, пазьней, але тэй самай рукой, што й самыя казаньні.

Цытаты з Сьвятога Пісаньня, з Айцоў Касьцёла, ці якія іншыя, паданы так-жа папольску. Рэшта ўсё пісана пабеларуску.

Як бачым, былі ў Каталіцкім Касьцеле на беларускіх землях праўдзівыя пастыры, якія і ў гэныя цяжкія гады, патрапілі быць блізка да народу й карыстацца яго мовай у сьвятынях.

Патрэбу карыстаньня роднай мовай у Касьцеле разумела няраз тады так-жай вышэйшае