спосабам нават таёмным, укрытым. Бо-ж і агонь, які чалавек у рознай форме і розным спосабам дабывае на свае жыцьцёвыя патрэбы, ўкрытае сонца. Толькі да таго не даступныя дары сонца, хто ад яго хаваецца.
Тое, што наглядаем у адносінах сонца да прыроды, мае дзіўнае падабенства, аналёгію ў адносінах Хрысьціянства да душы чалавека, адносінах да яго духовага жыцьця. Нікога яно ня вылучае, ад нікога ня крыецца, прад нікім не зачыняе сваіх дараў, усім сьвеціць, усіх і ўсё грэе. Ня было і няма на сьвеце такой тэорыі, такой навукі, такой духовай тэорэтычнай сыстэмы, якая была-б так унівэрсальнай, і так разам індывідуальнай, так простай і так складанай, так звычайнай і так бяздонна глыбокай, так блізкай і так далёкай, так чалавечай і так разам надчалавечай, так штодзеннай і так вечнай, як навука ўбогага Назарэйчыка Ісуса Хрыста. Хрысьціянства толькі да таго не дастаецца і не пранікае, хто сьведама яго ня хоча і сьведама ад яго стараніцца. Але і гэткія, нясьведама для сябе, як-жа многа карыстаюцца дарамі Хрысьціянства, аддыхаюць ім, яго вечна жывымі сокамі кормяцца! Нават самыя ярыя яго ворагі ня могуць выйсьці з арбіты яго ўплываў і як-жа часта самі да таго-ж імкнуцца, што прыносе Хрысьціянства і з чым яны борацца. Ці-ж лятуценьні марксістаў аб справядлівым, без дамешкі крыўды, сацыяльным на сьвеце ла-