Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

40 старонак друкаваны пабеларуску. Апрача кароценькага лемантара, зьмешчаны ў ім каталіцкі катэхізм, пацеры, некалькі малітваў, песьня „o moj Boža, vieru Tabie“ і ў канцы „tablička množenia“. Мова беларуская даволі чыстая, дужа падобная да мовы ў катэхізмоўцы з 1835 г., а магчыма, што тая самая.

Помнячы, што ў гэтым часе беларускіх кніжак лацінкай друкаваць ня можна было, можна дагадацца, што духоўныя ўлады прапхнулі гэты „Elementarz“ праз расейскую сьвецкую цэнзуру, як польскі, друкуючы яго лацінкай.

З успомненых друкаў агулам бачым, што ў тым часе адчувалася патрэба вучыць праўдаў веры каталікоў Беларусаў у іх роднай мове. Дзеля гэтай-жа мэты й былі друкаваны гэныя катэхізмы.

У 1866 г. у часапісе «Вѣстник Зап. Россіи» К. Говорскі піша, што з беларускай літаратуры яму ведамы катэхізм, навукі парафіяльныя ды пяць-шэсьць песьняў рэлігійнага зьместу. Пэўне-ж, гутарка тут аб беларускай літаратуры каталіцкай, бо праваслаўнай падобнай пабеларуску цалком не дапускалася.

У 1866 г., калі ўрад расейскі ўжо рабіў спробу ўвядзеньня ў касьцёлы расейскай мовы, група ксяндзоў Беларусаў з Магілёўшчыны й Віцебшчыны зьвярнулася з просьбай да ўраду аб дазвол ператлумачыць ім агульна ўжываныя казаньні Філіпэцкага й Белабрэскага на