таць, на палавіну сьпяваючы, гаварыла з народам катэхізм пабеларуску, які ўсе добра ўмелі.
У 1835 г. у Вільні выходзе „Krótkie zebranie nauki chrześcjańskiej dla wieśniaków mówiących językiem polsko-ruskim wyznania rzymsko-katolickiego“ з апрабатай віленскага каталіцкага (лацінскага) біскупа І. Б. Клонгевіча й з дазволу сьвецкай улады. Катехізмоўка гэта, ня гледзячы на яе польскі загаловак і на некалькі польскіх малітваў і на ўспамін аб нейкай польска-рускай мове, на бачынах 24-ох напісана даволі чыстай віленска-менскай беларускай мовай.
У 1845 г. у тэй-жа Вільні ўзноў выйшаў „Каtechizm o czci cesarza Wszech Rossyi, czyli objaśnienie czwartego przykazania Boskiego w stosunku do źwierzchności krajowej. Za Najwyższym rozkazem, dla użycia po szkołach i kościołach Rzymsko-Katolickich wiejskich wydrukowany. Nakład i druk T. Glusberga księgarza i typografa szkół białorusk. nauk. okr.“ Частка гэтага катэхізму напісана пабеларуску. Бачыць яго нам не ўдалося. Судзячы з загалоўку (даволі дзіўнага) і з выдаўца, належа думаць, што друк гэты выданы ўрадам, або блізкімі да яго людзьмі. Аднак аб патрэбе нашай мовы ў жыцьці рэлігійным і аб ужывальнасьці яе ў гэтым жыцьці, прынамсі ў пэўнай меры, і ён гавора.
У 1862 г. выйшаў „Elementarz dla dobrych dzietok katolikoǔ“, друкаваны ў Варшаве, з апрабатай духоўнай і з дазволам сьвецкай улады. Усе