Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лая барацьба палітыкі польскай і расейскай за ўплывы на беларускую мову, беларускую душу й культуру.

Галоўнай аднак апорай беларускай народнасьці ў XIX ст. была Унія, бо да яе належыла вялізарная большасьць народу, а да лацінства толькі частка. Беларускі народ такім чынам згуртаваўся каля уніяцкай цэрквы, як каля сваей галоўнай і адзінай духова-нацыянальнай апоры. І не памыліўся. Яна гэткай для яго была сапраўды. Відаць гэта дужа выразна падчас касаваньня Уніі ў 1839 г. Касаваньне яе было такой, як і заводжаньне: рабілася гэта прымусам, сілай, нават часта звычайным гвалтам. За 243 гады існаваньня ў Беларусі Уніі — Унія гэта сталася сапраўды беларускай нацыянальнай цэрквай, верай бацькоў, мужыцкай, сялянскай верай. Народ з ёй зжыўся. І так, як яму балела, калі ад яго забіралі Праваслаўе, так цяпер няменш балела, калі гвалтам забіралі ягоную уніяцкую, «рускую» веру.

Урэшце сталася. Хрысьціянства ў Беларусі й усходняе (Праваслаўе) й заходняе (Каталіцтва) ў XIX ст., не гаворачы аб ранейшым часе, ужо было звычайным прыладзьдзем польскасьці й расейскасьці. Аднак, як ня дзіўна, знайшлася частка Хрысьціянства, якая рабіла далей тую ж самую работу адносна беларускай нацыянальнасьці, што й даўней, — была сродкам, хоць слабым, няпрыкметным і кволым, але