У канцы XVI ст. Віленская Капітула (Біскупская рада) спрацівілася каралю й Папежу з прычыны назначэньня на Віленскага біскупа Паляка Б. Мацееўскага. Справа цягнулася ад 1591 да 1600 г. У 1600 г. назначаны быў краёвец Война. Гавораць аб гэтым акты Віленскай Капітулы. З тых жа актаў відаць, што на Сойме ў Вільні 1597 г. паслы нашага краю (Літоўцы й Беларусы) баранілі права мець біскупам у Вільні чалавека сваей народнасьці.
Праз XVI і пач. XVII ст. каталіцкае лацінскае духавенства ў Беларусі ў урадавай і прыватнай перапісцы карысталася мовай беларускай.
Каралеўскі прывілей, у 1567 г. дадзены Віленскай Капітуле, напісаны пабеларуску.
Ад канца XVII ст. (1697), асабліва-ж у ст. XVIII, мова беларуская ў жыцьці рэлігійным лаціньнікаў (уніятаў) усьцяж агранічваецца, усьцяж спыняецца на карысьць мовы чужой народу польскай, але цалком з сьвятыняў ня выводзіцца й астаецца там надалей.
У 1682 г. Віленскі біскуп Ст. Пац загадаў у нядзелі й сьвяты выясьняць Эванэлію, або выкладаць катэхізм „па просту“. А лёгка дадумацца, што вучыць папросту гэта знача пабеларуску й палітоўску.
У 1742 г. папеж Бэнэдыкт XIV бульляй „Etsi Minime“ загадаў духавенству зьвярнуць асаблівую ўвагу на навучаньне народу праўдаў сьв. веры. У зьвязку з гэтым загадам Віленскі біс-