Гэта старонка не была вычытаная
XII
Лацінскае Каталіцтва — апора беларускай нацыянальнасьці ў XIX ст., асабліва пасьля ліквідацыі Уніі
Роль адносна народнага беларускага языка языкоў царкоўна-славянскага й лацінскага, Беларусы лаціньнікі часткова стала карысталіся беларускай мовай. — Беларуская мова ў касьцельным жыцьці ад пачатку да XVIII ст. уключна. — Беларуская мова ў Касьцеле ў XIX ст. — Хрысьціянства й пачаткі беларускага нацыянальнага адраджэньня.
І так, як бачылі мы ў папярэднім разьдзеле, лацінскае Каталіцтва, пранікаючы ў Беларусь павольна, дайшло ўрэшце да значных разьмераў і адыграла цалком пазытыўную роль у тварэньні й падтрымліваньні беларускай нацыянальнасьці, асабліва ў часе панаваньня над Беларусяй расейскіх цароў. Можна нават сказаць, што гэтая роль лацінскага ў Беларусі Хрысьціянства, у граніцах пэўне-ж сваіх сіл і разьмераў, была ў некаторым значэньні больш выразнай і рашучай, як Праваслаўе, а нават