Перайсці да зместу

Старонка:Хрысьціянства і беларускі народ (1940).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й у 1869 г. наступіў «высочайшы дазвол» карыстацца ў касьцеле расейскай мовай. Зразумелая рэч, што царскі «дазвол» раўняўся загаду. Гэтак яго й зразумелі: урад, чыноўнікі, паліцыя, праваслаўнае духавенства. Ад гэтага «дазволу» аж да 1905 г. распачалася самая гарачая, часта сусім дзікая, барацьба ўраду ў кірунку ўвядзеньня ў касьцёлы ў дадаткавае набажэнства мовы Расейскай замест польскай. І гэткая палітыка ўцьвярджала Беларусаў у лацінстве й Беларусаў каталікоў рашуча адгараджвала ад Беларусаў праваслаўных, творачы ўжо нават недарэчнае паняцьце „польскай“ і „рускай“ веры.

Урэшце, калі наступіла сякая-такая свабода сумленьня ў 1905 г., многія масава з Праваслаўя пераходзілі ў лацінскае Каталіцтва. Былі гэта тыя Беларусы быўшыя уніяты, якім дзеля тых ці іншых прычын раней перайсьці ў Каталіцтва не ўдалося. І цяпер пераход гэты быў значны, масавы. Быўшым уніятам Беларусам імпанавала лацінскае Каталіцтва й тым, што было ўцісканае й што гэта была вера іх дзядоў. У 1908 г. напр. у вадней толькі Магілёўскай губэрні Беларусаў каталікоў было 59 тысяч.

Вось гэткім чынам паявіліся ў Беларусі Беларусы каталікі лаціньнікі. Гэта, як бачым, тыя-ж Беларусы, продкі якіх належалі да абраду ўсходняга: сьпярша усходня-каталіцкага, а пасьля праваслаўнага.

Сяньня так-жа паволі павялічваецца лік